Быховская, 6Э, Могилев - Дом Лифанда

 

2023 Помнік архітэктуры другой паловы XIX ст. на Быхаўскай вуліцы пры ўваходзе на Быхаўскі базар (у розныя гады Базарная плошча, Інтэрнацыянальная плошча, Быхаўскі рынак, Магілёўскі рынак). Належаў Ліфанду. У 1912 годзе тут размяшчаўся аптэкарская крама і склад М.М. Іофэ. У аптэках прадаваліся пігулкі, мікстуры, мазі, якія былі зроблены на фармацэўтычных фабрыках і спакаваны адмысловым спосабам. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года пачалася нацыяналізацыя аптэк і аптэкарскіх магазінаў. Пасля ліста ад 13.11.1918 № 75 губернскага фармпада аб рашэнні “временно опечатать крупные аптекарские магазины для учёта наличности медикаментов, мелким же магазинам предписано в самый кратчайший срок под ответственность владельца представить опись медикаментов» дадзены бізнэс пачаў закрывацца. 2 лістапада 1924 г. па пастанове Упраўлення Камунальнай Гаспадаркі дом Ліфанда быў нацыяналізаваны. У 1939 г. у былым доме Ліфанда знаходзілася амбулаторыя. У 2017 г. зроблена рэканструкцыя часткі будынка з упарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Зараз будынак належыць індывідуальнаму прадпрымальніку Жураўлёву Аляксандру Уладзіміравічу. У будынку размешчаны будаўнічыя магазіны. Будынак з цэглы, атынкаваны аднапавярховы, але выглядае як двухпавярховы за кошт вельмі высокага цокаля, накрыты крутым двухсхільным дахам. Прамавугольны ў плане, кампактны. Франтон вылучаны прафіліраваным гзымсам. Уваход - з боку бакавога фасада. Паміж цокальным і першым паверхам прафіліраваны паясок. Вокны па галоўным і бакавым фасадах прамавугольныя з ліштвамі. Планіроўка анфіладная. / kropki.by