Музыка Iгара Лучанка Словы Якуба Коласа Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе ня маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю і там душою спачываю, і там душою спачываю. Вось як цяпер, перада мною ўстае куточак той прыгожа, крынічкі вузенькае ложа і елка ў пары з хваіною, абняўшысь цесна над вадою, як маладыя ў час кахання, ў апошні вечар расставання. Люблю цябе, мой бераг родны, дзе льецца Нёман срэбраводны, дубы дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою... Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы, забыць цябе не маю сілы...