Беларуская літаратура 5 клас. Уладзімір Караткевіч, апавяданне "Былі ў мяне мядзведзі..." План (падрабязны, можна скараціць). 1.Сям'я Сяргея. 2. Жывёлы ў доме і жыцці Сяргея. 3.Успаміны пра дзяцінства (30 год назад). 4. Першая сустрэча з Бурыкам. 5. Як медзведзянятка аказалася ў доме Сяргея. 6.Жыццё Бурыка. 7.Свавольствы малога, смешныя здарэнні і любоў да мёда. 8. Знаёмства Бурыка з лесам. 9. Як Сяргей з дзядзькам прывучалі Бурыка да леса (адцягванне калоды, цецеручынае гняздо, мурашнік, маліна). 10. Бурык робіць сабе бярлог з яліны-вываратня. 11.Перажылі зіму. 12.Ланцуг для Бурыка. Бурык выходзіці з бярлогі. 13. Бурык пачаў дзічэць (красці куранят). 14. Бурык выратоўвае Сяргея ад быка Грома. 15. Развітанне з мядзведзем. 16. Вайна. Сустрэча ў лесе з Бурыкам. 17. Мары Сяргея пра будучыню Бурыка. Тэма і ідэя. Гэты твор пра шчырае сяброўства хлопчыка Сяргея і мядзведзя Бурыка. Пісьменнік паказвае нам непаўторны свет прыроды, апісвае жыццё і звычкі мядзведзя, малюе займальныя і, часам, вельмі небяспечныя падзеі ў жыцці хлопчыка і мядзведзя. Ідэя твора - выявіць духоўную шчодрасць чалавека ў клопаце аб прыродзе, паказаць паяднанасць жыцця людзей з жыццём прыроды. Асноўнае пра Сяргея: - Бaцькa Сяргея быў ляcнiчы, таксама былі дзeд i пpaдзeд. І ўce дзядзькi з бaцькaвaгa бoкy былi ляcнiчыя, лecaвoды aбo яшчэ нeйкiм чынaм былi звязaны з лecaм i з нaвyкaй aб лece. Яго сям'я - вялiкaя ляcнaя дынacтыя. - Сяргей - мастак-анімаліст, малюе жывёл. Магчыма, на выбар прафесіі аказаў уплыў выпадак з дзяцінства, сустрэча і сяброўства з Бурыкам. - У доме заўсёды жылі жывыя істоты: вoжыкi, чapaпaxi, мapcкiя cвiнкi, рыбкі, кот, сабака. Толькі бегемоціка не было) -У дзяцінстве Сяргей - вельмі добры хлопчык, які змог подружыцца з мядзведзем Гэта гаворыць пра яго дабрату, шчырае сэрца. - Калі вырас застаўся верны сваім прынцыпам і ніколі не шкадаваў пра тое, што Бурыка адпусцілі на волю. Усё жывое павінна жыць на свабодзе. Сяргей на ўсё жыццё захаваў успамін і любоў да свайго сябра.