Прэм’ера кліпа на Купальскую песню ЦАРКОЎКА ад праекта TryNici мусіла адбыцца яшчэ ўлетку 2020, але сумныя падзеі ў Беларусі перашкодзілі рэлізу. Нарэшце мы прэзентуем кліп і вельмі спадзяемся, што ён паспрыяе адкрыцю прыгажосці і чараўніцтва беларускай зямлі і нашай этнічнай музыкі ў аўтарскай апрацоўцы (падрабязней пра лакацыі здымак чытайце ніжэй). - TryNici Маргарыта Ляўчук (вакал, глюкафон, званочкі, барабан) Іван Кірчук (вакал, гуслі, варган, домра, ліра) Сяржук Доўгушаў (вакал, акарына “рыба”, ліра, барабан) - Кліп стваралі: Ірына Брэль - рэжысёрка Аляксандр Алейнікаў - аператар-пастаноўшчык Сяргей Плыткевіч (planetabelarus.by) - здымкі з дрона і каардынатар па лакацыях Ягор Яфімаў (facebook.com/ColoritStudioWarszawa) - кінафарбаванне Аляксандр Чахоўскі - прадзюсар - Здымкі кліпа адбываліся ў неверагодна прыгожах мясцінах Віцебшчыны: - у вёсцы Чэрэсы Міёрскага раёну - у вёсцы Перабродзе Міёрскага раёну - сядзіба "Мацейкава сяліба" - у старадаўнім парку ў вёсцы Каменьполле - каля возера Бужа і на прычале возера Бужа